Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам. Абмяркоўваліся пытанні гатоўнасці айчыннай сістэмы аховы здароўя да магчымай другой хвалі пандэміі з улікам выбранага Беларуссю шляху барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, перадае БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у свеце шмат размоў аб магчымасці другой хвалі пандэміі. "Так, пакуль не зусім гэта ясна, зразумела і іншае. Але калі другая хваля, то наш шлях - гэта абсалютна той шлях, якім павінны былі ісці ўсе дзяржавы", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Каранік у сувязі з гэтым адзначыў, што эксперты, калі аналізуюць, напрыклад, шлях Швецыі, у якасці асноўнай перавагі называюць тое, што гэта тыя мерапрыемствы, якія могуць праводзіцца неабмежавана доўга.
"Трэба спадзявацца, што другой хвалі не будзе, але рыхтавацца да яе трэба абавязкова"
У размове з журналістамі пасля завяршэння сустрэчы міністр згадаў выступленне дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханса Клюге, які лічыць, што другая хваля непазбежная. Пытанне толькі ў тым, наколькі яна будзе цяжкай і наколькі закране нармальную жыццядзейнасць грамадства.
"Хоць некаторыя эксперты прыводзяць прыклад таго ж SARS (што выклікаў атыповую пнеўманію ў 2003 годзе), які вельмі блізкі да COVID-19. Гэта таксама сямейства каранавірусаў. Ён дастаткова доўга прыносіў шмат непрыемнасцей для азіяцкіх краін. У чэрвені даволі нечакана для экспертаў захваральнасць стала зніжацца, а ў ліпені практычна знік і пайшоў у эпідэмічны тупік. Не было ні другой, ні трэцяй хвалі", - расказаў Уладзімір Каранік.
"Таму тут трэба спадзявацца, што другой хвалі не будзе, але рыхтавацца да яе трэба абавязкова", - падкрэсліў міністр.
"Гатовы аказаць меддапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу"
Зноў спасылаючыся на заявы Ханса Клюге, Уладзімір Каранік адзначыў, што асноўны падыход, які цяпер рэкамендуецца, заключаецца ў наглядзе за здароўем кантактаў першага ўзроўню. "Гэта тое, што мы з самага пачатку рабілі ў нашай краіне", - падкрэсліў міністр.
Яшчэ адна рэкамендацыя міжнароднага чыноўніка - быць гатовымі да аказання медыцынскай дапамогі захварэлым. "Тут у нас таксама няма праблем з даступнасцю медыцынскай дапамогі. У нас у кожным рэгіёне ёсць дастатковая колькасць свабодных ложкаў, мы гатовы аказаць медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу", - звярнуў увагу Уладзімір Каранік.
Трэцяе - рэкамендуецца быць гатовымі да ўвядзення пэўных абмежаванняў. "У нас і на сённяшні момант пэўныя абмежаванні дзейнічаюць, але неабходнасці ў нейкіх жорсткіх абмежаваннях мы не бачым. Паколькі ў нас няма прыкмет перагрузкі сістэмы аховы здароўя", - пракаменціраваў міністр.
"Абнаўляюцца дыягнастычныя магчымасці, ствараюцца запасы сродкаў аховы"
Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі айчынная сістэма аховы здароўя гатова да магчымай другой хвалі, Уладзімір Каранік расказаў, што ўжо ёсць шматмесячны вопыт барацьбы, прааналізаваны вузкія месцы, магчымыя рызыкі. "Мы ствараем запасы сродкаў індывідуальнай аховы, істотна пашыраем магутнасць нашых ПЛР-лабараторый. Калі пачыналі, рабілі 300 аналізаў у суткі, потым перавялі лабараторыі ў кругласутачны рэжым і пачалі рабіць 750 (і ўсім расказвалі, што тысяча, максімум паўтары - гэта ўсё, што мы зможам сабе дазволіць). На сённяшні дзень мы робім амаль 20 тыс. даследаванняў у суткі і праводзім работу па мадэрнізацыі і перааснашчэнні лабараторый, каб у выпадку неабходнасці маглі рабіць у некалькі разоў больш", - прывёў ён шэраг фактаў.
Аналізуецца стан інфекцыйных бальніц і неінфекцыйных стацыянараў. "Вы нават не ўяўляеце, наколькі за гэты час была расшырана ёмістасць кропак кіслароднай падтрымкі. Абноўлены, адрамантаваны ўсе сістэмы цэнтралізаванага забеспячэння кіслародам, расшыраны іх магчымасці. Гэту работу мы прадоўжым", - падкрэсліў міністр.
Таксама істотна абнаўляюцца дыягнастычныя магчымасці. На наступным тыдні чакаецца прыбыццё першага камп'ютарнага тамографа з ліку дзесяці, якія кампанія "Славкалій" перадае Мінску ў выглядзе спонсарскай дапамогі. "Акрамя таго, падпісаны дагаворы з Сусветным банкам, цяпер вядуцца перагаворы з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам - таксама плануюцца закупкі і камп'ютарных тамографаў, і машын хуткай дапамогі для таго, каб сапраўды павысіць устойлівасць работы сістэмы аховы здароўя і яе магчымасці", - сказаў Уладзімір Каранік.
Міністр звярнуў увагу, што ў Беларусі эпідпрацэс не спыняўся, а праходзіў у кантралюемых рамках. Таму эксперты лічаць, што ў даволі значнай колькасці людзей можа прысутнічаць спецыфічны імунітэт да каранавіруса. Даследаванні ў гэтых адносінах будуць прадоўжаны. "Зноў жа, колькасць людзей, якія маюць спецыфічны імунітэт, дае магчымасць другую хвалю прагназаваць менш цяжкай, чым першая. Паводле нашых адчуванняў, другая хваля павінна быць значна меншай, калі наогул будзе", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік.
"Інстынкт самазахавання ў нашых грамадзян крыху зніжаецца"
Уладзімір Каранік адначасова выказаў меркаванне, што на сённяшні момант "інстынкт самазахавання ў нашых грамадзян крыху зніжаецца". У сувязі з гэтым ён яшчэ раз нагадаў пра базавыя прынцыпы: неабходнасць мыць рукі, у нейкай меры захоўваць сацыяльнае дыстанцыраванне, ахоўваць сябе і найбольш слабыя катэгорыі грамадзян - пажылых, людзей з хранічнымі захворваннямі.
"У цэлым мы бачым, што ўстанаўленне добрага надвор'я і больш актыўныя стасункі нашых грамадзян пакуль негатыўна не ўплываюць на эпідэміялагічную сітуацыю, але пэўныя меры засцярогі трэба захоўваць", - сказаў міністр.
"У рэаніматолагаў не было цяжкага выбару, каго падключаць да апарата ШВЛ"
Паводле слоў Уладзіміра Караніка, ацаніць поўныя параметры эфектыўнасці выбранага ў Беларусі шляху ў барацьбе з пандэміяй можна будзе тады, калі пандэмія скончыцца і будуць праведзены папуляцыйныя даследаванні, падлічаны паказчыкі лятальнасці, колькасці выкананых тэстаў.
"Калі браць статыстычныя паказчыкі, то па колькасці выкананых тэстаў на 1 млн жыхароў мы ўваходзім у дзясятку краін у свеце. Паказчыкі лятальнасці адны з лепшых у свеце. Больш таго, у краіне не дапусцілі перагрузкі сістэмы аховы здароўя, - падкрэсліў міністр. - У нас не было ні аднаго перапрафіляванага ў медустанову спартыўнага аб'екта. Мы не бачылі чэргаў скорых і людзей, якія ляжаць у калідорах, чакаючы сваёй чаргі на атрыманне меддапамогі. І ў нас ніколі ў рэаніматолагаў не было цяжкага выбару, каго з пацыентаў падключаць да апарата ШВЛ. Таму што нават у самы актыўны перыяд эпідэміі было задзейнічана менш як 15 працэнтаў існуючага парку апаратаў".
"У Беларусі ратавалі людзей, а не эканоміку"
Міністр адзначыў, што калі нехта на сённяшні момант спрабуе папракаць Беларусь у тым, што, у адрозненне ад астатніх краін, ратавалі не людзей, а эканоміку, то такая пастаноўка пытання крыўдзіць. "Мы таксама ратавалі людзей. Толькі мы пачалі гэта рабіць раней. Калі мы захавалі санітарна-эпідэміялагічную службу і пастаянна яе развівалі, расшыралі сетку лабараторый, абучалі спецыялістаў. Мы захоўвалі людзей, а не эканоміку. Паколькі эканамічна многія лічылі немэтазгодным утрымліваць такую магутную службу. Калі нас крытыкавалі, што ў нас залішні ложкавы фонд, мы, зыходзячы са сваіх патрэбнасцей, захавалі сацыяльны стандарт забяспечанасці насельніцтва ложкамі", - сказаў Уладзімір Каранік.
"Гэта тое, што нам дапамагло прайсці гэту эпідэмію, не спыняючы спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Гэта значыць мы ў той момант таксама ратавалі людзей, а не эканоміку, таму што ўтрымліваць такую колькасць ложкаў многія лічылі эканамічна немэтазгодным. Нас цяжка параўноўваць са многімі заходнімі краінамі, таму што ў нас іншая сістэма аховы здароўя, іншыя падыходы. Яны дазвалялі ісці гэтым шляхам і не рабіць цяжкі выбар, што ратаваць - людзей або эканоміку", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут