Чым здзівіць ІІ Міжнародная прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ. Беларусь", расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прамысловасці Леанід Рыжкоўскі, перадае БЕЛТА.
Выстаўка пройдзе ў Мінску з 30 верасня па 2 кастрычніка. "Мы адзначаем інтарэс да ўдзелу ў выстаўцы з боку міжнародных партнёраў. Пазіцыянуем свае прадукты не толькі для краін СНД, не толькі асобна для Расійскай Федэрацыі, але і для глабальных рынкаў, дэманструючы іх усяму свету", - адзначыў Леанід Рыжкоўскі.
Удзел у выстаўцы прымуць усе буйныя холдынгі і прадпрыемствы Мінпрама. "Палавіну заяўленай плошчы будуць займаць прадпрыемствы Мінпрама. Усе буйныя холдынгі нацэлены на дэманстрацыю новай прадукцыі, распрацовак, якія будуць карыснымі і могуць зацікавіць нашых калег як з краін СНД, ЕАЭС, так і далёкага замежжа", - падзяліўся намеснік міністра.
Значная частка тэхнікі з-за вялікіх габарытаў будзе прадстаўлена на вулічнай пляцоўцы. "Традыцыйна гэта грузавая і пасажырская тэхніка, сельгастэхніка, дзе мы дэманструем рэалізацыю не проста трактара як машыны, а менавіта тэхналогіі з глебаапрацоўчымі, пасяўнымі і іншымі прыладамі. Мы прапануем партнёрам гатовыя тэхналогіі па апрацоўцы глебы і захоўванні ўраджаю", - растлумачыў намеснік міністра.
Сярод ключавых экспанатаў будуць навінкі Мінскага аўтамабільнага завода, абноўленыя мадэлі легкавых аўтамабіляў "БЕЛДЖЫ". У галіне кар'ерных самазвалаў будуць прадстаўлены як макеты, так і інфармацыя аб новых распрацоўках, якія ўлічваюць неабходнасць развіцця альтэрнатыўных відаў паліва і сістэм кіравання ў складаных умовах кар'ераў. Адбудзецца дэманстрацыя трактара магутнасцю 540 конскіх сіл BELARUS-5425. Візітнай карткай экспазіцыі, як і раней, стане самы вялікі беларускі кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.
Леанід Рыжкоўскі таксама звярнуў увагу на супрацоўніцтва з расійскім бокам. "Ёсць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці камбайнаў, пагрузчыкаў, пасажырскай тэхнікі, ліфтавага абсталявання. Пачаў працаваць механізм прысваення статусу прадукцыі "Тавар Саюзнай дзяржавы". Ужо фарміруецца Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы рэестр. У яго ўнесена наша пасажырская прадукцыя і кар'ерны самазвал, дзе доля беларускіх і расійскіх камплектуючых складае не менш за 20%, - расказаў ён. - Больш як 10 тыс. прадпрыемстваў Расіі звязаны пастаўкамі той ці іншай прадукцыі з беларускімі прадпрыемствамі".
Пытанні імпартазамяшчэння і тэхналагічнай незалежнасці застаюцца прыярытэтнымі. "Разам з партнёрамі працуем над максімальнай лакалізацыяй вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве", - рэзюмаваў Леанід Рыжкоўскі.
Акрамя таго, на выстаўцы асобная ўвага будзе ўдзелена прадукцыі Мінскага гадзіннікавага завода, сувенірная лінія якога ў мінулым годзе выклікала высокі інтарэс у замежных дэлегацый.
Выстаўка стане пляцоўкай для правядзення мноства двухбаковых сустрэч і перагавораў рабочых груп з дэлегацыямі з рэгіёнаў Расіі і краін далёкага замежжа. Мерапрыемства выступае своеасаблівым магнітам для прыцягнення замежнага бізнесу і абмеркавання пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут