Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Аляксеем Бяспрозванных расказаў аб асаблівым пачуцці адказнасці за гэты рэгіён і падкрэсліў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вітаючы кіраўніка рэгіёна, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што з ім сустракаецца ўпершыню, хоць гэта ўжо другі візіт Аляксея Бяспрозванных у Беларусь, ён ужо больш-менш знаёмы з краінай і яе магчымасцямі.
Пра асаблівае пачуццё адказнасці
Прэзідэнт нагадаў, што ў савецкія часы, вобразна кажучы, Беларусь была адказнай за Калінінградскую вобласць і з тых часоў у краіне захавалася асаблівае стаўленне да гэтага рэгіёна. "Мы гатовы заўсёды падставіць вам плячо, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Мы жывём у суверэнных незалежных дзяржавах, але ў мяне заўсёды гэта пачуццё, калі я даўным-даўно бываў у Калінінградскай вобласці і калі да мяне прыязджаюць людзі з Калінінградскай вобласці... Я, паверце, адчуваю сваю адказнасць, як і беларусы, за гэты куток нашай агульнай айчыны. Таму вы можаце на нас спадзявацца ў тым, на што мы здольныя ў Беларусі".
У прадаўжэнне размовы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Калінінградцы - людзі нашы. Мы заўсёды пра гэта ведаем. Калі можна было б палічыць, колькі там беларусаў сярод расіян і іншых (але гэта немагчыма, я ніколі ў сваёй практыцы гэтага не рабіў), то там пераважная большасць, напэўна, была б беларусаў".
Пра цяжкасці лагістыкі і ўзровень гандлю
Гаворачы пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў некаторае зніжэнне ва ўзаемным гандлі, у тым ліку па экспартных пастаўках з Беларусі. У гэтым, паводле яго слоў, значная доля адказнасці беларускага боку. "Вы як добры прамысловец, наколькі я ведаю (Аляксей Бяспрозванных доўгі час працаваў у прамысловым сектары, у тым ліку з'яўляўся намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Расіі. - Заўвага БЕЛТА), разумееце, аб чым ідзе размова, і прыкладзяце ўсе намаганні, дапаможаце, падкажаце для таго, каб мы, Беларусь і Калінінградская вобласць, усё ж такі не падалі ў нашым тавараабароце, а паказвалі прыклад іншым па росце тавараабароту. Мы таксама будзем старацца, каб дасягнуць як мінімум таго, што было ў нас", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў наяўнасць некаторых цяжкасцей з лагістыкай паставак у гэты расійскі рэгіён, з-за чаго беларускія тавары і прадукцыя рухаюцца доўгімі маршрутамі: спачатку на поўнач, а потым на паўднёвы захад. "Але гэта не апраўданне таго, што мы крыху зваліліся за апошні час", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў шэраг напрамкаў, дзе бакі могуць узмацніць супрацоўніцтва.
Аляксей Бяспрозванных у гэтым плане заўважыў, што бакі ставяць перад сабой амбіцыйную мэту - аднавіць дасанкцыйны ўзровень тавараабароту. "Вы гаворыце, што гэта па прычыне Беларусі (упалі аб'ёмы гандлю. - Заўвага БЕЛТА). Абсалютна не так. Мы добра бачым, што сёння тыя абмежаванні, якія нашы недружалюбныя суседзі ствараюць, - роўна тая прычына, якая не дае нам магчымасці ў поўнай меры рэалізоўваць існуючы патэнцыял, - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. - Нас абмяжоўваюць з боку чыгуначнага, аўтамабільнага транспарту. Мы бачым зніжэнне гэтага патоку, што звязана выключна са штучным стварэннем бар'ераў з боку недружалюбных суседзяў. Але бізнес прыстасаваўся ўжо, адаптаваўся. Не гэтымі каналамі - значыць, іншымі будзем вазіць прадукцыю. Мы сёння пераключыліся на марскія зносіны".
Пра патэнцыял у будаўніцтве і прамысловасці
Адной са сфер, дзе варта ўзмацніць узаемадзеянне, было названа будаўніцтва. Беларусь гатова прапанаваць свае магчымасці і спецыялістаў у галіне праектавання і ўзвядзення розных аб'ектаў, у тым ліку маштабных і складаных. У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў сумесную работу, праведзеную ў свой час па будаўніцтве ЦЭЦ. "Я часта прыводжу ў прыклад гэта: нават Анатоль Барысавіч Чубайс здзівіўся, што беларусы могуць узвесці сур'ёзнае збудаванне, накшталт ЦЭЦ, якую мы разам з вамі тады будавалі", - сказаў ён.
Традыцыйна перспектыўны напрамак супрацоўніцтва - пастаўкі пасажырскага транспарту розных класаў: аўтобусаў, электробусаў, трамваяў, тралейбусаў. "Мы гэта ўмеем рабіць. Мы захавалі кампетэнцыі, якія былі ўласцівыя ў савецкі час", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Аляксей Бяспрозванных, які працаваў на працягу шэрага гадоў намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Расіі, добра ведае гэты сектар эканомікі і яго значэнне для развіцця краіны.
Асаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на магчымасцях сумеснай работы ў сферы станкабудавання. "Без станкоў у прамысловасці нічога не бывае. Мы таксама захавалі з савецкіх часоў наш узровень вытворчасці станкоў. Станкабудаўнічая галіна ў нас добрая. Мы значна дабавілі ў гэтым плане. Мы вырабляем, як вы ведаеце, такарныя, фрэзерныя, шліфавальныя, іншыя станкі", - абазначыў Прэзідэнт магчымасці айчыннай прамысловасці. Ён звярнуў увагу, што для Расіі і Беларусі пытанне вытворчасці ўласных станкоў даволі востра паўстала апошнім часам, таму была распрацавана і рэалізуецца профільная сумесная праграма для развіцця станкабудавання.
Шырока вядомы магчымасці Беларусі ў вытворчасці ліфтаў, і гэты напрамак бакі таксама могуць паспяхова развіваць. Тым больш што ў Калінінградскай вобласці, як і ў іншых рэгіёнах Расіі і шэрагу постсавецкіх краін, ёсць неабходнасць у замене старога ліфтавага абсталявання.
"Многія з ліфтаў, якія мы ўстанаўлівалі ў савецкія часы, тэрміны свае ўжо вычарпалі, таму вельмі вялікія чэргі ў постсавецкіх рэспубліках на закупкі ліфтаў, іх пастаянна не хапала. Але будзьце ўпэўнены, што для Калінінградскай вобласці, калі гэта неабходна будзе, мы падрыхтуем патрэбную колькасць ліфтаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пра пастаўкі прадуктаў харчавання, у тым ліку бульбы няшчаснай
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значныя магчымасці Беларусі па экспарце шырокай лінейкі харчовых тавараў у расійскі рэгіён. Тым больш такі вопыт ужо ёсць. У былыя гады беларуская сельская гаспадарка была арыентавана ў тым ліку на Калінінградскую вобласць.
"Будзьце ўпэўнены, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай, мы патрэбную колькасць паставім прадуктаў харчавання. Усякіх. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёння ўрад далажыў, што свежая маладая бульба беларуская на прылаўкі пайшла", - сказаў Прэзідэнт.
Пра гандаль на знешніх рынках і канкурэнцыю з ЕС
Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з губернатарам закрануў не толькі пытанні двухбаковага парадку дня, але і акцэнтаваў увагу на агульных эканамічных пытаннях. У прыватнасці, на неабходнасці павялічваць прадукцыйнасць працы і павышаць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках.
"У нас ёсць у каго вучыцца. Давайце будзем шчырыя: еўрапейцы ў гэтым плане малайцы", - заявіў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што з улікам дэфіцыту працоўных рэсурсаў у Беларусь пачалі прыязджаць людзі з іншых рэгіёнаў свету, што выклікала пэўную рэакцыю ў грамадстве. "Я гавару: добра, мы нікога сюды (клікаць не будзем. - Заўвага БЕЛТА), у нас строга гэта кантралюецца, але тады прадукцыйнасць працы патрэбна як у Еўрасаюзе - у тры-пяць разоў вышэйшая. Таму што калі мы не будзем канкурэнтнымі з Еўрапейскім саюзам, нам няма чаго там рабіць (у плане гандлю таварамі. - Заўвага БЕЛТА), асабліва Калінінграду і Беларусі. Таму што ў нас тая эканоміка, якая ўласціва ўсяму Еўрапейскаму саюзу. І з імі трэба канкурыраваць. А, значыць, гэта перш за ўсё рабочы чалавек", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы вырашаем гэтыя праблемы. І, я ўпэўнены, што вырашым. Галоўнае - не ствараць дадатковых цяжкасцей. Каб ключавая стаўка была нармальная, каб прамыслоўцы перш за ўсё маглі ўзяць крэдыты і выкарыстоўваць іх - вырабіць патрэбны тавар, прадаць. На велізарнай прасторы нашай айчыны патрэбна ўсё. Не назавеш ніводнага тавару, які нашым людзям быў бы не патрэбны. На гэта трэба арыентавацца. А тое, што прададзім за мяжу, гэта ў плюс", - дадаў Прэзідэнт.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут