"Павінен быць парадак". Аляксандр Лукашэнка расставіў акцэнты ў прыцягненні ў Беларусь працоўных мігрантаў

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён расставіў акцэнты ў прыцягненні ў Беларусь працоўных мігрантаў. Адпаведныя заявы ён зрабіў у размове з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гэта тэма якраз абмяркоўвалася ў ходзе нядаўняга візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. У Беларусі гатовы прымаць на работу грамадзян гэтай краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым асабліва зацікаўлены ў шэрагу рэгіёнаў, каб закрыць свае кадравыя патрэбнасці. "Прынята рашэнне аб тым, каб выпрацаваць сістэму і запрашаць у краіну збоку людзей. Украінцы паехалі, расіяне многія едуць да нас працаваць. Цяпер мы вялі перагаворы з Шаўкатам Мірзіёевым. Ва Узбекістане праблема з працаўладкаваннем людзей. Я яму прапанаваў. У нас ёсць сістэма: пасольства вызначае ў першым прыбліжэнні, каго можна, каго нельга. І тут кіраўнік (таго ці іншага прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА) павінен вызначыць, колькі яму трэба чалавек, па якіх спецыяльнасцях. І ён выбірае сабе", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што людзі з Узбекістана з задавальненнем едуць у Беларусь. "У бліжэйшы час цэлая партыя, каля 200 чалавек, гатовы да нас прыехаць сюды. Пакуль для Віцебскай вобласці. Таму што там наогул людзей мала. Трэба паглядзець паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці: колькі трэба людзей, якія, - сказаў Прэзідэнт. - Не трэба збіраць у адным месцы. Яны павінны быць разгрупаваны. Нам усюды патрэбны людзі".

Пры гэтым беларускі бок у тым ліку гатовы разглядаць варыянты з дадатковай падрыхтоўкай і навучаннем такіх кадраў ужо ў Беларусі. Тым больш будуць рады гатовым спецыялістам. "Але пажадана сем'ямі. Калі сямейны чалавек прыязджае, нам гэта нядрэнна. Людзі патрэбны будуць. І нам яны вельмі патрэбны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аднак працэс прыцягнення працоўных мігрантаў праходзіць пад пільным кантролем, у тым ліку праз сістэму МУС. "Павінна быць сістэма. Яна ў нас ёсць. Яна мною вызначана. Толькі кіраўнік бярэ, і ён за іх нясе адказнасць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Парадак павінен быць. Не павінна быць агулам".

"Таму выбарачна, мэтанакіравана. Па адным, два, дзесяць, дваццаць чалавек. Колькі каму патрэбна. Персанальная адказнасць. Памочнікі гэта будуць трымаць на кантролі, - дадаў беларускі лідар. - Вядома, калі б усё рабілі нашы, беларусы, - добра. Але ў нас часам не хапае людзей, а часам не хочуць працаваць. Без найму збоку рабочай сілы мы не абыдземся".

Што датычыцца Узбекістана, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што размова ідзе не толькі аб прыцягненні працоўных мігрантаў у беларускую сферу АПК. Прапанова, агучаная на перагаворах, прадугледжвае шырокае супрацоўніцтва ў вытворчасці прадуктаў харчавання, уключаючы інвестыцыі, з далейшым экспартам ва Узбекістан. Напрыклад, на базе Віцебскай вобласці. "Прыязджайце, апрацоўвайце зямлю, плаціце падаткі (усё як мае быць), і мы вам прадаём гэту прадукцыю ва Узбекістан. Стабільны хуткарослы рынак - 40 млн чалавек. І мы гатовы адтуль узяць людзей, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Гавару: калі ласка, укладвай у Віцебскую вобласць - мы шукаем інвестара".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у сувязі з гэтым адзначыў, што Прэзідэнт Узбекістана таксама будзе трымаць пытанне на кантролі: "Мірзіёеў даў каманду пасля сустрэчы з вамі, што ён кантралюе, хто паедзе. І будуць толькі спецыялісты".

Дзмітрый Крутой таксама агучыў даныя, што цяпер на ўліку ў Беларусі стаяць 7 тыс. грамадзян Узбекістана, частка з якіх працуе ўжо ў эканоміцы. Але вялікая колькасць таксама студэнтаў, якія вучацца ў розных ВНУ. Магчыма, што многія з іх у выніку застануцца працаваць у Беларусі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо ёсць пазітыўны вопыт прыцягнення працоўных мігрантаў, якія добрасумленна выконваюць сваю работу. Ён таксама нагадаў, што для такіх людзей трэба стварыць належныя ўмовы для жыцця - падабраць жыллё, прадаставіць роўныя правы з беларускімі грамадзянамі. "Толькі прыязджайце і працуйце", - адзначыў ён.

Рэзюмуючы, Аляксандр Лукашэнка па пытанні прыцягнення працоўных мігрантаў сказаў наступнае: "Гэтага баяцца не трэба, але гэта будуць пастаянна разаграваць (апаненты. - Заўвага БЕЛТА)".

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны