МЗС апублікавала доклад аб найбольш рэзанансных выпадках парушэння правоў чалавека ў свеце ў 2022 годзе

Фота: МЗС Рэспублікі Беларусь

Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала на афіцыйным сайце чарговы даклад "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету - 2022".
Вывучыўшы дакумент, БЕЛТА прыводзіць асобныя факты, якія характарызуюць красамоўна палітыку асобных дзяржаў.
 
Паліцэйскае самавольства ў ЗША
Адной з важных праблем у сферы абароны правоў чалавека ў ЗША доўгі час з'яўляецца няздольнасць амерыканскіх улад забяспечыць абарону насельніцтва ад насілля з боку паліцыі. Больш як 1,1 тыс. чалавек загінулі ў ЗША ў 2021 годзе ў выніку насілля з боку паліцыі. Большасць забойстваў адбылося ў час ненасільных правапарушэнняў або калі злачынства наогул не было.
 
З 2015 года паліцыя ЗША смяротна параніла больш як 6,3 тыс. чалавек, але толькі 91 паліцэйскі быў арыштаваны, што складае ўсяго 1 працэнт ад агульнай колькасці злачынцаў. Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, у 2021 годзе адбыліся 693 масавыя расстрэлы, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2020-м. Больш як 44 тыс. чалавек былі забіты ў выніку насілля з прымяненнем агнястрэльнай зброі.
 
Улады ЗША не выконваюць прынцыпы справядлівага судовага разбору і працэдур. У апошнім дакладзе спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фінула Ні Ілан інфармавала, што ў цэнтры ўтрымання пад вартай у Гуантанама ў агульнай колькасці застаюцца пад вартай 38 мужчын-мусульман. Многіх з гэтых людзей Злучаныя Штаты ўтрымліваюць пад вартай ужо дваццаты год. Многія з іх перажылі катаванні. Дванаццаць з іх былі абвінавачаны ў злачынствах, звязаных з тэрарызмам, і праходзяць праз сістэму ваенных камісій, а не грамадзянскіх судоў. Паводле слоў спецдакладчыка, бягучыя ўмовы ў Гуантанама параўнальныя з катаваннем.
 
Акрамя таго, улады ЗША не змаглі забяспечыць сваім грамадзянам эфектыўную абарону ў сферы аховы здароўя. Нягледзячы на наяўнасць перадавога медыцынскага абсталявання і тэхналогій, у ЗША была зарэгістравана найбольшая ў свеце колькасць выпадкаў заражэння і смерці ад COVID-19. Паводле даных Універсітэта Джона Хопкінса, да канца лютага 2022 года колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19 у ЗША перасягнула 78 млн, а колькасць памерлых - больш за 940 тыс. чалавек.
 
Жорсткія адносіны да мігрантаў у Польшчы
Польшча "праславілася" вельмі жорсткімі адносінамі да мігрантаў. Шматлікія выпадкі выдварэння мігрантаў, ігнараванне працэдур прадастаўлення ім прыстанішча і гарантый правоў чалавека з боку Польшчы пацвярджае нават арганізацыя Amnesty International.
 
Большасць з тых, хто перасякаў лінію граніцы і апынаўся на тэрыторыі Польшчы, літаральна праз некалькі соцень метраў затрымліваліся польскімі пагранічнікамі і выдвараліся назад. Вядомы і зафіксаваны факт насільнага выдварэння з Польшчы ў Беларусь у лютым бягучага года 18-гадовага грамадзяніна Сірыі па імені Ісмаіл, які знаходзіўся ў стане максімальнага знясілення і меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Супрацоўнікі польскай пагранслужбы ў начны час сутак забралі маладога чалавека з бальніцы горада Сямятычы Падляскага ваяводства і вывезлі на беларускі бок граніцы.
 
Не захоўваюцца правы чалавека і ў асобных лагерах для прыёму мігрантаў у Польшчы. Людзі ўтрымліваюцца там ва ўмовах "ніжэйшых за турэмныя стандарты", што нярэдка вымушае мігрантаў на такія крайнія меры, як аб'яўленне галадоўкі ў знак пратэсту. Змешчаныя ў такіх лагерах мігранты часта падвяргаюцца прыніжальнаму асабістаму надгляду, а той факт, што супрацоўнікі пагранічнай службы звяртаюцца да іх па нумарах, з'яўляецца прыкладам крайняй дэгуманізацыі. Акрамя таго, затрыманых запалохваюць, ахоўнікі адбіраюць у іх асабістыя рэчы і выкарыстоўваюць супраць іх пярцовы газ. Усе гэтыя дзеянні польскіх сілавікоў прыводзяць да значнай крыміналізацыі міграцыйных працэсаў.
 
Сакрэтныя турмы ЗША ў Літве
У сваім дакладзе 2022 года спецыяльны дакладчык па пытанні аб падтрыманні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фінула Ні Ілан нагадала, што Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Літву нараўне з шэрагам іншых дзяржаў саўдзельніцай катаванняў і насільных знікненняў зняволеных у рамках праграм ЗША па выдачы і тайным утрыманні пад вартай. Спецдакладчык заклікала забяспечыць правядзенне або ў адпаведных выпадках аднаўленне ўрадамі, у тым ліку Літвы, эфектыўнага незалежнага судовага або квазісудовага расследавання дакладных сцверджанняў аб тым, што на іх тэрыторыі былі створаны сакрэтныя турмы ("чорныя дзіркі").
 
Літоўскія ўлады ўхіляюцца ад расследавання свайго дачынення да катаванняў у сакрэтных турмах Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША, зрэшты, як і прадаўжаюць адмаўляць наяўнасць такіх турмаў у краіне. Разам з тым у снежні 2021 года Міністэрсва юстыцыі Літвы выплаціла кампенсацыю палесцінцу Абу Зубайду за незаконнае ўтрыманне ў сакрэтнай турме ЦРУ пад Вільнюсам. Той факт, што Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Літву выплаціць гэту кампенсацыю, сведчыць аб ілжывасці адмаўлення ўладамі Літвы наяўнасці такіх турмаў.
 
Жорсткае абыходжанне санкцыянавана на дзяржаўным узроўні не толькі ў адносінах да зняволеных, але і ў адносінах да мігрантаў. У ліпені 2021 года Літва прыняла закон, які абмяжоўвае абскарджанне адмоў у прадастаўленні прыстанішча і дапускае магчымую дэпартацыю ў працэсе абскарджання. З таго часу затрыманні на граніцы сталі звычайнай з'явай, а мігранты, перахопленыя або якія спрабуюць трапіць у Літву, падвяргаюцца бесчалавечнаму і жорсткаму абыходжанню. Літоўскія ўлады пацвярджаюць, што па стане на красавік 2022 года ў праве доступу да працэдуры прыстанішча адмоўлена амаль у 9,5 тыс. выпадкаў.
 
Татальная цэнзура і зачыстка інфаполя ў Латвіі
Сілавымі метадамі падаўляецца права на свабоду выказвання і права на свабоду сходаў у Латвіі. Улады гэтай краіны праводзяць мэтанакіраваную палітыку ўзмацнення цэнзуры і зачысткі інфармацыйнага поля, пазбаўляючы насельніцтва магчымасці атрымання інфармацыі з альтэрнатыўных крыніц. У прыватнасці, заблакіравана беларускае тэлебачанне і партал навін belta.by. Сацыяльныя сеткі і СМІ падпадаюць пад цэнзуру, да іх карыстальнікаў і ўладальнікаў прымяняюць адміністрацыйныя і крымінальныя санкцыі.
 
Грамадзяне і неграмадзяне Латвіі пазбаўлены альтэрнатыўных крыніц інфармацыі - прадугледжаны штраф за прагляд забароненых СМІ ў памеры 700 еўра. Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваны на 14 тыс. еўра за распаўсюджванне праграмы перадач забароненых тэлеканалаў або іх трансляцыю.
 
У заявах з высокіх трыбун апошнім часам усё часцей праяўляюцца рысы нацызму. Ненавісніцкія выказванні сталі нормай для палітычных дзеячаў Латвіі. Публічныя абразы і прыніжэнні распальваюць варожасць і дыскрымінацыю ў грамадстве.
 
З улікам забароны на святкаванне Дня Перамогі ў Латвіі для кантролю за парадкам у памятных месцах 8-9 мая 2022 года была прыцягнута значная колькасць сілавікоў. Ускладзеныя кветкі ля помніка Вызваліцелям Рыгі 10 мая аператыўна ўбралі трактарам, што выклікала ў часткі грамадства рэакцыю ў адказ: неабыякавыя да падзей жыхары Рыгі зноў прынеслі кветкі і доўгі час заставаліся каля мемарыяла, спыняючы аналагічныя дзеянні гарадскіх улад і нацыяналістычна настроеных грамадзян. Несанкцыянаванае скопішча людзей каля помніка ў Рызе было ўспрынята кіраўніцтвам краіны вельмі негатыўна, былі аддадзены адпаведныя распараджэнні. Паліцыя з дапамогай спецыяльных сродкаў рэагавання зачысціла прастору вакол асноўнага помніка і перакрыла доступ у парк Перамогі. Дэпутат Еўрапарламента Таццяна Жданок і актывісты, якія выйшлі на акцыю супраць зносу помніка Вызваліцелям Рыгі, былі затрыманы паліцыяй. Маладога чалавека, які прыйшоў 10 мая ў парк з расійскім сцягам, абвінавацілі ў апраўдванні генацыду, яму пагражае пазбаўленне волі на пяць гадоў. За дапушчэнне людзей да манумента для ўскладання кветак пазбаўлены пасад некаторыя супрацоўнікі паліцыі. Зноў парк Перамогі адкрыецца для жыхароў і гасцей Рыгі пасля дэмантажу помніка Вызваліцелям, інфармацыю аб зносе якога засакрэцілі, каб пазбегнуць акцый пратэсту.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
04.20 Беларусь у міжнароднай супольнасці (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны