Лукашэнка: Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару


 
Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на свята 9 Мая ў Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі, перадае БЕЛТА.

"Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару! Мы помнім нашых салдат і афіцэраў, беларускіх партызан і падпольшчыкаў, жанчын, узяўшых у рукі зброю. Усіх, хто не выбіраў паміж шыбеніцай і варожай ласкай, а паміраў героем, але не здраднікам, - сказаў Прэзідэнт. - Схіляем галаву перад маці, якія аддавалі сваіх сыноў і дачок на фронт. Мы і сёння з болем у сэрцы ўспамінаем пра дзяцей вайны, якія пасталелі раптоўна, узялі ў рукі вінтоўку або сталі да станка ў тыле. Ганарымся ўсімі, хто пасля Перамогі адраджаў Беларусь з руін, адбудоўваючы гарады, аднаўляючы народную гаспадарку.
 

"Мы святкуем дзень Вялікай Перамогі, які падарыў нашаму народу жыццё і свабоду. Святкуем з году ў год, з шэсцямі, салютамі. Са слязамі і горыччу. З таго самага моманту, калі над савецкай краінай прагучаў голас Левітана. Тады дыктар вымавіў слова, якое марыў пачуць кожны: "Перамога!" Яно змяніла свет. Вялікая Айчынная вайна завяршылася. Наша некалі вялікая савецкая Радзіма, закатаваная, змучаная, вызваліла Еўропу. Усе, уключаючы заходніх лідараў, прызналі вызначальную, галоўную ролю Савецкага Саюза ў разгроме фашызму. Усе, у тым ліку і жыхары заходніх краін, ведалі, які след пакінулі на нашай зямлі гітлераўскія каты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

"Сцяг Перамогі сёння ў нашых руках. Перадаючы яго ад пакалення да пакалення, мы б'ёмся на ўсіх франтах за праўду аб той вайне, за статус пераможцаў, за суверэннае права выбіраць свой шлях на сваёй зямлі. Беларусы, як ніхто, ведаюць, наколькі хутка лозунгі аб "новым парадку" ператвараюцца ў шыбеніцы, лагеры, папялішчы і безыменныя равы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І няхай у фашызму цяпер іншае аблічча - выглянцаванае, гэта не мяняе сутнасці. Мы бачым гэта аблічча. Ідэі звышдзяржаўнасці і ўласнага панавання ўмацоўваюцца і наносяць свету новыя раны. Але ўжо побач з нашымі граніцамі".



"Мы ведаем, хто наш праціўнік і вораг. Гэта не народы. У Еўропе жывуць сем'і, якія, як і беларусы, захоўваюць праўдзівыя ўспаміны аб развязанай гітлераўскімі фашыстамі вайне. Наш вораг - рэваншысты, прамыя і ідэйныя нашчадкі эсэсаўцаў, бандэраўцаў і лясных братоў. Тыя, хто якраз цяпер устараняе астанкі савецкіх салдат з літоўскага Шаўляя і называе подзвіг савецкага народа міфам. Тыя, хто метадычна выкрэслівае перамогу Чырвонай Арміі з гісторыі Другой сусветнай вайны і не пускае нас да мясцін пахаванняў дзядоў і прадзедаў. Да помнікаў, якія яшчэ засталіся цэлыя", - пералічыў Аляксандр Лукашэнка.

 

"Мы помнім і шануем вызваліцеляў роднай зямлі. Сёння і будзем помніць заўсёды. Усе кветкі і вянкі ўскладзены намі і ў памяць аб тых, хто застаўся ляжаць там, на чужыне, аддаўшы сваё жыццё за жыццё народаў Еўропы. Іх трэба вярнуць дадому", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны