Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" пракаменціраваў сітуацыю вакол павышэння пошлін ЗША і гандлёвай вайны, якая пачалася з-за гэтага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адно з пытанняў кіраўніку беларускай дзяржавы датычылася гандлёвай вайны, якая разгарнулася на сусветным рынку з-за рашэння Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа істотна павысіць пошліны для шэрага краін.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго насцярожваюць заявы амерыканскага прэзiдэнта. "Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам размаўлялі, я і яму выказваю свой пункт гледжання і стараюся яго неяк у гэтым плане схіліць на свой бок, што нам трэба пакуль назіраць за гэтым (дзеяннямі Трампа і тым, што адбываецца ў ЗША. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар.
"Вы што, упэўнены, што так і будзе, як Дональд заявіў? Ён ужо ўчора заявіў, што гатовы весці перагаворы то з Кітаем, то яшчэ з некім, каб заключыць здзелку па тарыфах. Гэта значыць, яны гатовы і адступіць, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Відаць, Дональд Трамп так прыкінуў, паглядзеў і думае: "Рэзкавата ўзяў. Напэўна, трэба (калі гэта патрэбна) палічыць спачатку, а потым недзе і адступіць". Бо з пункту гледжання эканомікі рашэнне Трампа выглядае алагічна. Але, з іншага боку, трэба пачакаць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца".
Эканоміка ЗША, вядома, уваходзіць у лік вядучых у свеце і займае значную долю сусветнага ВУП. Аднак, перакананы Аляксандр Лукашэнка, гэта ўсё роўна не дае гарантый яе ўстойлівасці ва ўмовах павышэння пошлін на імпарт для такой колькасці краін.
У спісе Трампа краіны, на долю якіх прыпадае значны аб'ём сусветнага ВУП. "Яны ж аб'явілі вайну 75 працэнтам краін па ВУП: Японіі той, Еўрасаюзу і гэтак далей. "Вось, мы абыдземся". Можа, вы і абыдзецеся, вырабіце сваю прадукцыю для таго, каб забяспечыць 300 мільёнаў чалавек, долар друкуеце вы. Але гэта сёння. А што будзе заўтра?" - прапанаваў задумацца кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, ён спакойна назірае за тым, што адбываецца. "І нам, і Расіі чаго перажываць? Супраць нас ужо столькі пошлін і санкцый увялі, што далей няма куды. І мы вытрымалі, мы выстаялі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэтак жа трэба рабіць і ў далейшым, асабліва адносна прапаноў, абяцанняў з боку заходніх партнёраў. "Калі мы гэтым шляхам будзем ісці, не будзем на слова верыць... "Вы нам дайце 30 дзён цішыні на фронце, вы нам то дайце..." А ўзамен - нічога. Аб чым можа быць размова? Мы не хочам быць чарговы раз падманутымі, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Пакуль нам трэба ўзмацняць сваё".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут