Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму боку аб'яднаць намаганні ў сферы біятэхналогій, у прыватнасці па сумеснай рабоце Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) з аналагічнымі прадпрыемствамі ў Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 ліпеня на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Ігарам Шчогалевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адзначалася, што ў час візіту ў Беларусь Ігар Шчогалеў наведаў БНБК і станоўча ацаніў беларускі вопыт у гэтай сферы.
"Добра, што пабывалі на БНБК. Хацеў вас прасіць, каб вы нам дапамагалі ў тым плане, каб мы аб'ядналі намаганні. Таму што ў вашай акрузе нямала зроблена ў гэтым напрамку, - сказаў беларускі лідар. - І ўсё, што ёсць у Расіі ў гэтым плане, асабліва ў вашай акрузе, і ў Беларусі, павінна працаваць у адзіным рэчышчы".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што стваралася БНБК у супрацоўніцтве з Кітаем і Беларусь удзячная за дапамогу ў будаўніцтве і забеспячэнні сучаснымі тэхналогіямі.
У сферы біятэхналогій у беларускага боку раней было некаторае адставанне, але многія напрацоўкі, якія існавалі ў Савецкім Саюзе, атрымалі развіццё ў Расіі. "Мы крыху, вядома, упусцілі, адсталі. Нешта ў Савецкім Саюзе рабілі, але яно засталося ў Расіі, дзякуй богу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Працэс станаўлення БНБК, паводле слоў Прэзідэнта, не заўсёды быў простым, але цяпер прадпрыемства вядзе самастойную дзейнасць і гатова працаваць разам з Расіяй на адзінай саюзнай прасторы.
На прадпрыемстве рэалізаваны першая і другая чэргі, цяпер вядуцца работы па трэцяй - больш паглыбленай мікрабіялагічнай перапрацоўцы збожжа. "Мы стварылі БНБК, два этапы прайшлі, цяпер трэці - больш глыбокі. З Расіяй мы на гэтай базе можам нешта зрабіць талковае", - перакананы кіраўнік дзяржавы.
Тэхналогіі глыбокай перапрацоўкі збожжа даюць магчымасць ствараць прадукт з высокай дабаўленай вартасцю, які можна выгадна экспартаваць, а таксама выкарыстоўваць для патрэб айчыннай прамысловасці, не закупляючы па імпарце. На гэта звярнуў увагу ў час сустрэчы Ігар Шчогалеў.
"Мы гэтага і хочам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хочам, каб гэта была глыбокая перапрацоўка. І не толькі збожжавых каласавых. Можа, кукурузы".
"Ведаю, у вас (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) пэўны вопыт ужо назапашаны. Трэба аб'ядноўвацца і працаваць разам", - падкрэсліў Прэзідэнт.
У гэтым плане ёсць што прапанаваць і беларускаму боку. У прыватнасці, калі ў Расіі ўзніклі праблемы з пастаўкамі кармоў для рыбаводчай галіны, Беларусь падставіла плячо: вытворчасць такіх кармоў ужо асвоена ў БНБК на добрым узроўні, за кошт чаго забяспечваецца і ўнутраны рынак, і значныя партыі ідуць на продаж у Расію.
Асобны акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на развіцці прамых сувязей паміж прадпрыемствамі і рэгіёнамі Беларусі і Расіі, што дае магчымасць істотна павысіць іх эфектыўнасць, павялічыць хуткасць рэалізацыі праектаў і ўвасаблення ў жыццё рашэнняў, прынятых на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін. "Вы бачыце, у нас выдатныя адносіны (паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА), дружалюбныя кантакты, але ўсё роўна бюракратыя працуе. Таму лепш выходзіць непасрэдна. Мы гэта зразумелі ў супрацоўніцтве з Кітаем, з Казахстанам - пераносім вопыт рэгіянальнага супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нядаўна, напрыклад, праходзіў Форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расіі і Казахстана, дзе правялі перагаворы прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Касым-Жамарт Такаеў. У адносінах Расіі і Беларусі такія мерапрыемствы ўжо сталі традыцыйнымі. "У нас гэта даўно. Мы з Расіяй заканадаўцы гэтай моды", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адзін прыклад - супрацоўніцтва з Калужскай вобласцю, з губернатарам якой Прэзідэнт праводзіў сустрэчу раней у гэты ж дзень. Узаемадзеянне з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў адбываецца рэгулярна. "Нам у гэтым напрамку трэба рухацца - развівацца разам. Я вельмі спадзяюся, Ігар Алегавіч, што з вашай дапамогай мы гэта зможам пераадолець (Калужская вобласць уваходзіць у ЦФА. - Заўвага БЕЛТА), - адзначыў беларускі лідар. - Нам непасрэдна трэба дзейнічаць. Добра, што вы прыехалі. Гэта добры пачатак, таму што мы звычайна з вобласцю супрацоўнічаем, а тут ужо шэраг абласцей, прытым цэнтральны рэгіён".
У сваю чаргу Ігар Шчогалеў таксама адзначыў вялікія перспектывы для супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы біятэхналогій. Наведванне БНБК пакінула ў паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе самыя станоўчыя ўражанні. Ён звярнуў увагу на кваліфікаваны і матываваны персанал, а таксама высокую якасць выпускаемага прадукту. "Гэта ўсяляе ўпэўненасць у тым, што харчовая бяспека і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы на гэтым напрамку ў надзейных руках. Ёсць сапраўды велізарныя перспектывы для супрацоўніцтва", - згадзіўся Ігар Шчогалеў.
Дарэчы, паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расіі, калі быў маладым журналістам ТАСС, прыязджаў на стажыроўку ў БЕЛТА, таму Мінск яму даволі добра знаёмы. "З аднаго боку, усё вядома, а з другога боку, горад увесь час мяняецца", - падзяліўся ўражаннямі ад наведвання беларускай сталіцы Ігар Шчогалеў.
У свой цяперашні прыезд ён таксама наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых. "Праведзена неверагодная, велізарная работа. Гэта вельмі каштоўна і для народнай памяці, і для выхавання падрастаючага пакалення. Мне здаецца, ён заслугоўвае таго, каб туды вадзілі ўсе дэлегацыі, якія прыбываюць", - дадаў Ігар Шчогалеў.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут