Фотa: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT параўнаў беларускую "дыктатуру" і амерыканскую "дэмакратыю", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў у ходзе размовы журналіст RT Рык Санчэс, на Захадзе існуе меркаванне, што ў Беларусі існуе дыктатура, у той час як ЗША паказаны ўзорам дэмакратыі. Але нягледзячы на тое, што да ўлады ў Амерыцы кожныя чатыры гады прыходзіць новы чалавек, палітычная сітуацыя ў краіне не мяняецца. У той жа час у Беларусі на працягу больш як 30 гадоў назіраецца паслядоўнае і паступальнае развіццё, а кіраўнік дзяржавы карыстаецца падтрымкай народа.
У сувязі з гэтым журналіст задаўся заканамерным пытаннем, ці сапраўды ў Амерыцы існуе дэмакратыя, а ў Беларусі - дыктатура.
"Вы толькі кажаце аб нейкай дэмакратыі, аб правах чалавека... Усё гэта балбатня. Ваша палітыка ў Венесуэле, пагрозы Кубе, вайна на Блізкім Усходзе і іншыя рэчы сведчаць аб тым, што вы самыя сапраўдныя дыктатары. Ніякія вы не дэмакраты", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прывёў канкрэтны прыклад, які пацвярджае яго пункт гледжання. Ён нагадаў, што ў першы дзень атакі ЗША і Ізраіля на Іран пад удары трапіла школа для дзяўчынак. У выніку загінулі амаль 200 чалавек, у асноўным дзеці.
"Вы разбамбілі школу (напрыклад, школу) у незалежнай, суверэннай краіне, якая размешчана ў дзясятках тысяч кіламетраў ад вас і нічым вам не пагражала. Вы разбамбілі школу, дзе загінулі дзеці і настаўнікі - амаль дзве сотні чалавек. А колькі загінула дзякуючы таму, што вы падтрымлівалі бамбёжкі Ізраіля (размова пра ўдары па сектары Газа. - Заўвага БЕЛТА)? Аб якіх правах чалавека вы гаворыце?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што такая палітыка супярэчыць галоўнаму чалавечаму праву - праву на жыццё. "Калі вы за правы чалавека, тады дайце чалавеку ажыццявіць галоўнае права - права на жыццё. Чалавек хацеў жыць, асабліва дзеткі. Вы іх знішчылі. Вось вам адзін толькі факт, які поўнасцю перакрэслівае ўсё, што вы гаварылі (аб правах чалавека. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт канстатаваў, што палітыка ЗША прадыктавана інтарэсамі, а не дэмакратыяй і правамі чалавека. У выпадку вайны з Іранам размова ідзе пра жаданне атрымаць кантроль над нафтай і газам. "Гэтыя інтарэсы (нафта і газ. - Заўвага БЕЛТА) вамі здабываюцца любым спосабам, у тым ліку ваенным. Вы гатовы бамбіць, ламаць, крышыць, нягледзячы ні на якія правы чалавека - гэта аснова дыктатуры", - заявіў ён.
Акрамя таго, лічыць Аляксандр Лукашэнка, дэмакратыі няма і ўнутры саміх Злучаных Штатаў: "Вы гаворыце аб правах чалавека, аб дэмакратыі, а рэальна ў краіне нічога не мяняецца. Дык, можа, у вас дыктатура ўнутры краіны?"
У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў пункт гледжання аб тым, што Амерыка магла б павучыцца дэмакратыі ў Беларусі. "У нас - я аб гэтым даўно гаварыў - дэмакратыі вам давядзецца вучыцца. У нас у сто разоў гэтай дэмакратыі больш, чым у вас. Рэальнай дэмакратыі, рэальных правоў чалавека... Пра якія правы чалавека вы можаце разважаць, калі вы забіваеце людзей? Забілі чалавека - якія ў яго правы? Ён мёртвы", - сказаў на заканчэнне беларускі лідар.

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут