Аляксандр Лукашэнка: Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў вайну ва Украіне, у гэтым няма ніякай неабходнасці

Фота: belta.by


Беларусь, калі ў дачыненні да яе не будзе ўчынена агрэсіі, не мае намеру ўцягвацца ў вайну з Украінай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, каменціруючы заявы і пагрозы з боку Уладзіміра Зяленскага наконт гэтага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца яго заяў, што Беларусь будзе ўцягнута ў вайну, я толькі што сказаў: будзе ўцягнута толькі ў адным выпадку - калі на нашу тэрыторыю будзе ажыццёўлена агрэсія. І тут ужо не ўцягнута (вы чулі з вуснаў Прэзідэнта Расіі) - мы будзем разам абараняць нашу Айчыну ад Брэста да Уладзівастока, дзе размешчаны дзве дзяржавы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму калі і будзем мы ўцягнуты ў вайну, у тым ліку калі гэта будзе супраць Украіны, толькі ў адным выпадку - калі яны ўчыняць супраць нас агрэсію. Мы ўцягвацца ў вайну ва Украіне не збіраемся. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Ні грамадзянскай, ні ваеннай".

"Калі ён (Уладзімір Зяленскі. - Заўвага БЕЛТА) хоча аб нечым пагаварыць, параіцца або яшчэ штосьці - калі ласка, мы адкрыты для гэтага. У любой кропцы - Украіны, Беларусі - я гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць праблемы беларуска-ўкраінскіх адносін. І, можа, пагаварыць аб перспектывах. Чамусьці з амерыканцамі, немцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі ў нас ёсць аб чым размаўляць, а з Украінай - няма аб чым…" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі чуе з Кіева і ад Уладзіміра Зяленскага пэўныя заявы, думае над пытаннем, навошта гэта робіцца: "Ён што, хоча ваяваць з Беларуссю? З Расіяй і Беларуссю? Упэўнены, што не. Я ведаю меркаванне ваенных украінскіх. Ім дадатковы фронт не патрэбны. Тады паўстае пытанне: навошта нас шантажыраваць і ажыццяўляць эскалацыю ў беларускім напрамку? Па-першае, падштурхоўваюць еўрапейцы. Яны бачаць, што мы з амерыканцамі вядзём пэўны дыялог. Ім гэта не ўсім падабаецца. Таму вось так вось спрабуюць падштурхнуць Зяленскага. Валодзю Зяленскаму давялося нешта гаварыць. Далей яму, відаць, спадабалася гэта гаварыць. Мы таксама не рэагуем. А яму хочацца, каб мы рэагавалі".

"Я не перажываю за тое, што яны нашых збеглых туды цягаюць ва Украіну і з імі спрабуюць неяк устанавіць адносіны. Гэта такі элемент шантажу і запалохвання. Вы ж разумееце, гэта не для мяне. Я на шантаж і запалохванне навучыўся рэагаваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ведаюць галоўнае: "Украінскі народ вайны з беларускім народам не хоча. І мы будзем усё рабіць для таго, каб гэтай вайны не было. З нашага боку вы можаце быць жалезабетонна ўпэўнены, што ўцягвацца ў вайну з Украінай мы не збіраемся, мы не маем намеру. Але мы бачым сітуацыю, нашы Узброеныя Сілы выведзены з месцаў пастаяннай дыслакацыі. Трэба гэта нам? Ну, трэніруюцца ваенныя. Але лепш бы яны былі ў казармах. Спакойна, ціха, па распарадку. Але даводзіцца дзяжурыць. Такі лёс наш".

Прэзідэнт таксама адзначыў, што цяпер вайна "на перадавой" ідзе ў СМІ. "Я вас запэўніваю, што ніякага ў нас жадання і такой неабходнасці сёння няма - ваяваць з нашымі суседзямі перш за ўсё", - сказаў кіраўнік дзяржавы журналістам.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што аналагічныя запэўненні зрабіў і шэрагу замежных гасцей. "Мы не ўсё паказваем. Нядаўна тут пабывалі вельмі высокапастаўленыя людзі з далёкіх краін. Яны нас разумеюць і ў прынцыпе падтрымліваюць нашу пазіцыю. Я ім таксама сказаў: хлопцы, вы не хвалюйцеся. Мы не збіраемся ні на немцаў, ні на англічан, ні на французаў нападаць. Мы будзем адказнымі людзьмі. Абсалютна ўпэўнены, такую пазіцыю займае і Прэзідэнт Расіі. Я ж добра гэта ведаю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
08.20 Спартыўны агляд (Пол.) (п.)

Далей:
08.40 Наша музыка (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны