Беларускі парламент пашырае стасункі з дыяспарай (аўдыя)


 

Парламент пашырае стасункі з дыяспарай. Пры Нацыянальным сходзе 7-га склікання створана рабочая група па справах беларусаў замежжа. У Палаце прадстаўнікоў адбылося першае пашыранае пасяджэнне.


Па звестках ААН, каля 1,5 мільёна беларусаў пражывалі за межамі краіны ў 2018 годзе.

Парламентарыі плануюць наладзіць стасункі і з беларускімі суполкамі ў замежжы, і са структурамі, якія ўжо актыўна працуюць з дыяспарай. Гэта Міністэрства замежных спраў, культуры, інфармацыі, апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Яшчэ адзін кірунак – развіццё і ўдасканаленне заканадаўства ў гэтай сферы, – адзначыла кіраўнік групы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціна Ражанец.

Нагадаем, стасункі з дыяспарай рэгулюе закон «Аб беларусах замежжа», прыняты ў 2014 годзе. Зараз рыхтуюцца папраўкі і змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія таксама закрануць інтарэсы замежных суайчыннікаў.

– Прадугледжаны некаторыя льготы для атрымання беларускага грамадзянства, уводзіцца паняцце «аднаўленне ў грамадзянстве» для паўналетніх беларусаў, якія былі грамадзянамі краіны, але па нейкай прычыне страцілі гэты статус і вяртаюцца на пастаяннае месца жыхарства.


Удзел у працы рабочай групы прыняў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. Паводле слоў дыпламата, чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў заежжа пры МЗС з-за эпідэміялагічнай сітуацыі перанесена на канец года. Плануецца яго пашырэнне. У склад увойдуць беларусы з Аргенціны, Венгрыі, ЗША, Канады, Швецыі.

Вельмі важна максімальна задзейнічаць пляцоўку Кансультатыўнага савета для наладжвання супрацоўніцтва з аб'яднаннямі беларусаў замежжа.

Трэба, у тым ліку, даць магчымасць членам савета пазнаёміцца з працай парламентарыяў, лічыць Андрэй Дапкюнас.

 

Што да ўзаемадзеяння з дыяспарай беларускіх замежных устаноў, летась узмацнілася падтрымка беларусаў у Польшчы, у Маскве прайшла канферэнцыя аб стане і перспектывах арганізацый беларусаў Расіі, шэраг праектаў беларускія пасольствы ў супрацоўніцтве з дыяспарай ажыццявілі да 75-годдзя Перамогі.

 

Да працы рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа запрошаны эксперты. Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў мае вялікі вопыт узаемадзеяння з дыяспарай: у апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Зараз займаецца навуковымі даследаваннямі ў гэтай галіне. Сёння, па яго словах, вядома больш за 200 беларускіх арганізацый за мяжой:

Іх ствараюць нават не тыя беларусы, якія стала пражываюць у той ці іншай краіне, а тыя, хто вучыцца, працуе, часова знаходзіцца. Нават у такіх экзатычных краінах як Кітай, В'етнам, Палесціна, з'яўляюцца суполкі.

Міхаіл Рыбакоў лічыць, што галоўная задача зараз – перавесці ў практычную плоскасць лепшыя напрацоўкі беларускай дыяспары.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціна Ражанец
Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас
Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"