Да канца года беларускае прадпрыемства "БелАЗ" паставіць у Расію шэсць аэрадромных цягачоў. Машыны карыстаюцца папулярнасцю ў расійскіх партнёраў. За апошнія два гады 14 аэрадромных цягачоў з завода ў Беларусі адправіліся ў РФ. Сёлета 4 такія машыны расіяне ўжо набылі, расказалі ў прэс-службе "БелАЗ". Аэрадромныя цягачы выкарыстоўваюць для транспарціроўкі самалётаў ўзлётнай масай да 260 тон. У Беларусі працуюць над стварэннем цягача, здольнага перамяшчаць самалёты ўзлётнай масай да 600 тон. Цягачы таксама набывае Нацыянальны аэрапорт Мінск.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.