Беларусь і Еўракамісія абмяркуюць спрашчэнне візавага рэжыму ў маі ў Мінску. Пра гэта ў эфіры тэлеканала " Беларусь 1" паведаміла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Яна ўзначальвала беларускую дэлегацыю на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў Вышаградскай групы і краін-удзельніц "Усходняга партнёрства", што прайшла 28-29 красавіка ў Будапешце. Па словах Алены Купчыной, "усе ўдзельнікі сустрэчы віталі гатоўнасць беларускіх улад працягнуць перамовы па заключэнні пагаднення паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі". Таксама дыпламат адзначыла, што прынцыповым пытаннем беларускага боку быў "раўнапраўны недыскрымінацыйны ўдзел краін" Усходняга партнёрства "ва ўсіх без выключэння вымярэннях гэтай праграмы".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.