Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў прадаўжэнні міжпарламенцкага дыялогу

Фота: belta.by


На палях 32-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў і член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Алег Румо правялі сустрэчу з парламенцкай дэлегацыяй Турцыі ў ПА АБСЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У час размовы адзначана, што дружалюбныя адносіны як ніколі важны для абедзвюх дзяржаў. Турцыя - надзейны стратэгічны партнёр Беларусі. Нягледзячы на націск Захаду, Анкара аказвае Беларусі падтрымку на знешнепалітычным вектары.

Аснова ўзаемадзеяння - дыялог на вышэйшым узроўні, і задача парламентарыяў - садзейнічаць рэалізацыі дасягнутых лідарамі дзвюх краін дамоўленасцей, пашыраючы агульныя каштоўнасці - мір, бяспеку, сацыяльную справядлівасць і якасць жыцця.

Выказана зацікаўленасць у прадаўжэнні міжпарламенцкага дыялогу. У сувязі з гэтым Сяргей Рачкоў, кіраўнік групы па супрацоўніцтве з парламентам Турцыі, запрасіў кіраўніка парламенцкай групы дружбы "Турцыя - Беларусь" Сельмана Эсера наведаць Беларусь. Выказана ўпэўненасць, што ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку па пытанні падтрымкі кандыдатур у выбарныя органы ААН, будзе садзейнічаць пашырэнню міралюбнага, аб'яднальнага парадку дня.

Беларускія парламентарыі падтрымалі праект турэцкай дадатковай рэзалюцыі "Прадухіленне радыкалізацыі моладзі, вядучай да экстрэмізму і тэрарызму, на аснове адукацыі і медыйнай і інфармацыйнай асветы". Падкрэслена, што тэкст дакумента адпавядае падыходам Беларусі па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму.

Таксама адзначана, што Рэспубліка Беларусь выступіла суаўтарам турэцкіх паправак у іншыя разглядаемыя на сесіі жакументы - па прынцыпе кансэнсусу АБСЕ, які гарантуе раўнапраўе дзяржаў і стварае ўмовы для няўхільнага выканання прынятых рашэнняў, і па тэматыцы выбараў.

Акрамя таго, бакі падкрэслілі важнасць захавання традыцыйных каштоўнасцей і абароны гістарычнай памяці. Перамога над нацызмам і падпісанне Хельсінкскага заключнага акта сталі фундаментам міжнароднага парадку, у аснову якога пакладзена роўнасць і павага да суверэнітэту, і заклалі аснову для дыялогу паміж дзяржавамі з рознымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Беларускія парламентарыі запэўнілі турэцкіх калег, што наша краіна па-ранейшаму выступае за захаванне памяці аб уроках Другой сусветнай вайны, міжнародную сістэму, заснаваную на справядлівасці, праве і раўнапраўі, і аб'яднанне намаганняў для пошуку рашэнняў, неабходных для ўмацавання міру ў рэгіёне.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з Сяргеем Рачковым прыняла ўдзел у мерапрыемствах 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у Порту (Партугальская Рэспубліка). У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Алег Румо.

У рамках 32-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ 29 чэрвеня Сяргей Рачкоў прыняў удзел у сустрэчы Групы Шаўковага шляху ў рамках ПА АБСЕ, прысвечанай абмеркаванню пытанняў пашырэння сумесных ініцыятыў і ўмацаванню супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ. У групу, заснаваную ў Беларусі ў 2017 годзе на 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, уваходзіць 27 дзяржаў - удзельніц АБСЕ. Асноўная задача групы - садзейнічанне развіццю транспартных калідораў, спрашчэнню працэдур гандлю, свабоднаму і бяспечнаму перамяшчэнню асоб, тавараў і паслуг.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动