Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і Форуме рэгіёнаў

Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Расію. Прэзідэнт прыме  ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і чацвёртым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адной з цэнтральных тэм парадку дня з'яўляюцца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год. Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. На 30 чэрвеня таксама запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动