Міністэрства замежных спраў адрэагавала на даклад ПАСЕ "Сітуацыя ў Беларусі"

Фота: www.mfa.gov.by

 

Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла каментарый у сувязі з прыняццем дакладу Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы "Сітуацыя ў Беларусі".
Краіна вітае рашэнне ПАСЕ працягнуць сваю дзейнасць і падтрыманне кантактаў высокага ўзроўню з беларускімі ўладамі. Гэты крок адкрывае магчымасць абмяркоўваць узаемныя заклапочанасці паміж парламентам Беларусі і ПАСЕ і ліквідуе штучныя перашкоды для развіцця адносін з нашай краінай, - гаворыцца ў каментарыі. На жаль, асамблеі пакуль не ўдалося цалкам адмовіцца ад ілжывых стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў. Пра гэта сведчыць шэраг палажэнняў дакладу, якія ў Беларусі лічаць не аб'ектыўнымі. "Выклікае шкадаванне прыняцце папраўкі літоўскага боку да дакладу па БелАЭС, нягледзячы на справядлівыя пярэчанні шэрагу дэпутатаў аб тым, што гэтая тэма не мае ніякага дачынення не толькі да разглядаемага пытання, але і да дзейнасці ПАСЕ ўцэлым", - адзначылі ў МЗС. У Беларусі цвёрда ўпэўнены ў неабходнасці пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы і яго Парламенцкай асамблеяй. Даклад ПАСЕ, нягледзячы на ўсе яго недахопы, стварае для гэтага неабходныя перадумовы, - рэзюмавалі ў МЗС.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动