Садзейнічанне Польшчы прыцягненню сродкаў ЕС на беларуска-польскую інфраструктуру паскорыць уступленне ў сілу дагавора аб прыгранічным руху

Больш хуткаму ўступленню ў сілу беларуска-польскага дагавора аб правілах прыгранічнага руху будзе спрыяць садзейнічанне польскага боку ў прыцягненні сродкаў ЕС на мадэрнізацыю беларуска-польскай інфраструктуры. Такі пункт гледжання выказаў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

"На гэты момант беларускі бок вывучае практыку рэалізацыі аналагічных пагадненняў Беларусі з Латвіяй, а таксама Польшчы - з Расіяй і Украінай, - адзначыў Дзмітрый Мірончык. - Мы дасканала аналізуем існуючыя тэндэнцыі і, у тым ліку, эканамічныя наступствы. З улікам патокаў грамадзян у абодвух напрамках цяпер прапускная здольнасць беларуска-польскай граніцы балансуе на грані мяжы".

Як заявіў Дзмітрый Мірончык, у сувязі з гэтым вельмі важна дэталёва ацаніць гатоўнасць пагранічнай інфраструктуры да работы ў новых умовах, калі колькасць перасячэнняў граніцы, хутчэй за ўсё, узрасце.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动