Беларусь і Латвія абмеркавалі шляхі пашырэння палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Латвія абмеркавалі шляхі пашырэння палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія прайшлі сёння ў Мінску на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, латвійскую - дзяржсакратар МЗС Андрэйс Пілдэговічс.

"У час кансультацый бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку перспектывы і шляхі пашырэння палітычнага, гандлёва-эканамічнага і транзітнага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў", - расказалі ў ведамстве.

Тэмамі сустрэчы таксама сталі ўмацаванне двухбаковай дагаворна-прававой базы, дыялог Беларусь-ЕС і інтэнсіфікацыя кантактаў у рамках міжнародных арганізацый.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动