фота:www.president.gov.by
Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР). Яе ўзначалілі мэр урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнт кампаніі Zoomlion Чжань Чуньсінь. Па словах Прэзідэнта, вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, візіт мае асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэтыя перагаворы павінны пакласці пачатак якасна новаму этапу кітайска-беларускага партнёрства - рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў. Таксама, па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання. Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу стварэнне ўзораў будаўнічай і камунальнай тэхнікі буйной кітайскай кампаніі Zoomlion на базе шасі МАЗ. Кітайскія госці адзначылі добрыя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння і гатоўнасць інвеставаць у Беларусь. У ліку прыярытэтных партнёраў, з якімі плануецца развіваць супрацоўніцтва, - МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш", "Строммашына". Пры гэтым разглядаецца магчымасць стварэння сумеснага інжынернага цэнтра.