Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання.

фота:www.president.gov.by


        Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР). Яе ўзначалілі мэр урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнт кампаніі Zoomlion Чжань Чуньсінь. Па словах Прэзідэнта, вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, візіт мае асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэтыя перагаворы павінны пакласці пачатак якасна новаму этапу кітайска-беларускага партнёрства - рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў. Таксама, па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання. Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу стварэнне ўзораў будаўнічай і камунальнай тэхнікі буйной кітайскай кампаніі Zoomlion на базе шасі МАЗ.   Кітайскія госці адзначылі добрыя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння і гатоўнасць інвеставаць у Беларусь. У ліку прыярытэтных партнёраў, з якімі плануецца развіваць супрацоўніцтва, - МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш", "Строммашына". Пры гэтым разглядаецца магчымасць стварэння сумеснага інжынернага цэнтра.                       
                                

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
22.40 Musikzeit (DE)

Weiter auf Sendung:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme