Кітай вельмі цэніць дружалюбныя ўзаемаадносіны з Беларуссю - прадстаўнік ЦК КПК

Кітай вельмі цэніць дружалюбныя ўзаемаадносіны з Беларуссю і даражыць імі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік дырэктара шостага ўпраўлення (краіны Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі) міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая Цянь Найчэн на сустрэчы з журналістамі.

"Беларусь і Кітай ужо ў хуткім часе будуць адзначаць 25-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэтыя гады мы дасягнулі вялікіх вынікаў у розных галінах. Кітайскі бок гатовы і ў далейшым пашыраць стратэгічнае супрацоўніцтва з Беларуссю", - падкрэсліў Цянь Найчэн. У бліжэйшыя месяцы, паводле яго слоў, чакаюцца важныя падзеі, якія змогуць надаць новы імпульс беларуска-кітайскаму ўзаемадзеянню. У іх ліку - плануемы на верасень візіт у Беларусь прадстаўнічай кітайскай дэлегацыі. Цянь Найчэн асабліва падкрэсліў, што Кітай сваю знешнюю палітыку выбудоўвае на прынцыпах роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі, неўмяшання ў справы адзін аднаго.

Кітай па выніках 2015 года ўвайшоў у тройку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Паводле даных беларускага Міністэрства эканомікі, за мінулы год тавараабарот Беларусі і КНР склаў больш за $3 млрд і вырас да ўзроўню 2014 года на 5,6 працэнта; беларускі экспарт склаў амаль $800 млн (рост на 22 працэнты), імпарт - $2,4 млрд (рост на 1,1 працэнта).

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动