Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі – перспектыўны накірунак беларуска-карэйскага супрацоўніцтва.

     фота: www.belta.by

 

        Эфектыўнае развіццё эканамічнага і культурнага ўзаемадзеяння Беларусі з Рэспублікай Карэя ў сучасных умовах немагчыма без цесных міжпарламенцкіх узаемаадносін.    Такое меркаванне выказаў спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Паслом Карэі ў нашай краіне Кім Енг Хо. Ён нагадаў, што Беларусь і Рэспубліка Карэя ўсё яшчэ не падпісалі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках і гэта ў некаторай ступені стрымлівае больш актыўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Уладзімір Андрэйчанка папрасіў карэйскага дыпламата паспрыяць хутчэйшаму вырашэнню пытання.
        У сваю чаргу, Кім Енг Хо падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць шмат падабенстваў. Абедзве краіны суседнічаюць з вялізнымі дзяржавамі і маюць вялікую колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта павінна стаць дадатковым стымулам для збліжэння і ўзаемадзеяння. Дыпламат выказаў упэўненасць, што патэнцыял беларуска-карэйскага супрацоўніцтва заключаны менавіта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, бо Карэя паспяхова вырабляе саму тэхніку, а Беларусь можа распрацоўваць праграмнае забеспячэнне да яе.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动