фота: www.belta.by
Эфектыўнае развіццё эканамічнага і культурнага ўзаемадзеяння Беларусі з Рэспублікай Карэя ў сучасных умовах немагчыма без цесных міжпарламенцкіх узаемаадносін. Такое меркаванне выказаў спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Паслом Карэі ў нашай краіне Кім Енг Хо. Ён нагадаў, што Беларусь і Рэспубліка Карэя ўсё яшчэ не падпісалі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках і гэта ў некаторай ступені стрымлівае больш актыўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Уладзімір Андрэйчанка папрасіў карэйскага дыпламата паспрыяць хутчэйшаму вырашэнню пытання.
У сваю чаргу, Кім Енг Хо падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць шмат падабенстваў. Абедзве краіны суседнічаюць з вялізнымі дзяржавамі і маюць вялікую колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта павінна стаць дадатковым стымулам для збліжэння і ўзаемадзеяння. Дыпламат выказаў упэўненасць, што патэнцыял беларуска-карэйскага супрацоўніцтва заключаны менавіта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, бо Карэя паспяхова вырабляе саму тэхніку, а Беларусь можа распрацоўваць праграмнае забеспячэнне да яе.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici