Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН заклікаў больш задзейнічаць ў глабальным развіцці патэнцыял краін з сярэднім узроўнем даходу.

        фота: www.mfa.gov.by

 

       Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас на спецыяльным пасяджэнні Эканамічнага і сацыяльнага савета гэтай арганізацыі ў Нью-Ёрку заклікаў больш задзейнічаць ў глабальным развіцці патэнцыял краін з сярэднім узроўнем даходу. Для гэтага, паводле яго слоў, неабходны асобны скаардынаваны механізм узаемадзеяння ўсіх элементаў сістэмы. На прыкладзе вопыту Беларусі Андрэй Дапкюнас адзначыў, што далейшы прагрэс менавіта ў краінах з сярэднім узроўнем даходу пакажа, наколькі паспяховым будзе выкананне прынятага на саміце ААН у мінулым годзе парадку дня ўстойлівага развіцця. У адпаведнасці з класіфікацыяй Сусветнага банка, да катэгорыі з сярэднім узроўнем даходу адносяцца больш за сто краін свету. Беларусь уваходзіць у верхнюю, найбольш развітую катэгорыю. У гэтых краінах пражывае большасць насельніцтва планеты.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动