Беларусь заклікае аднавіць стратэгічнае адзінства краін АБСЕ.


        Беларусь заклікае аднавіць стратэгічнае адзінства краін АБСЕ. Гэта заявіў пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры арганізацыі Валерый Варанецкі на спецыяльным пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ. Па словах беларускага дыпламата, краінам неабходна адмовіцца ад блокавага і санкцыйнага мыслення, спроб умацавання ўласнай бяспекі за кошт бяспекі іншых. Узаемадзеянне на пляцоўцы АБСЕ павінна грунтавацца на трох стаўпах - пабудове агульнай бяспекі, павышэнні даверу і кансалідацыі намаганняў у процідзеянні сучасным выклікам. Таксама адной з ключавых задач АБСЕ на бліжэйшую перспектыву Беларусь лічыць дасягненне міру ва Украіне. Дарога да трывалага і ўстойлівага міру ляжыць праз поўнае і добрасумленнае выкананне ўсімі бакамі мінскіх дамоўленасцей, - адзначыў Валерый Варанецкі. Беларусь гатова і ў далейшым аказваць садзейнічанне мінскаму мірнаму працэсу, забяспечваць неабходныя ўмовы для знаходжання ў нашай краіне каля 130 тыс. украінцаў, вымушаных бегчы ад вынікаў гэтага канфлікту.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动