Магутны цыклон "Даніэла" абрынуўся ноччу 12 студзеня на Беларусь.

 фота: www.belta.by

 

     У краіне аб'яўлена штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Цыклон прынёс і парывісты вецер.
З-за  гэтага без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты ў Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Наступствы стыхіі ліквідуюць. На рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі выйшла больш за 1 тыс. адзінак снегаўборачнай тэхнікі.
     Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў пункты абагрэву для насельніцтва. Аўтааматары атрымліваюць дапамогу на базе мабільных тэхнічных пунктаў на буйных магістралях і дарогах. У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 13 студзеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, у паўднёвых раёнах - мокры снег.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动