Навагоднія дабрачынныя акцыі працягваюцца па ўсё краіне.

          У карагод вакол навагодняй ёлкі разам з выхаванцамі Бярозкаўскай сада-школы стаў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. У навучальнай установе прайшоў карнавал. Госці прывезлі ў падарунак кожнаму навучэнцу ласункі. І не толькі... Сапраўдным сюрпрызам стаў мікрааўтобус ГАЗЕЛЬ для падарожжаў, экскурсій і паездак на прадметныя алімпіяды. У Гомелі Дзед Мароз дастаўляе пасылкі цяжкахворым дзяцям і ветэранам. Сувеніры для іх рабілі выхаванцы розных творчых гурткоў. А прадстаўнікі дзіцячага парламента разам з супрацоўнікамі пошты два тыдні складалі спісы тых, каму напярэдадні свята неабходна асаблівая ўвага. Галоўная ёлка Віцебскай вобласці сабрала на навагоднім свяце каля тысячы дзяцей з усіх куткоў паўночнага рэгіёна. Запрашэнне на свята атрымалі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў. Таксама ўдзельнікамі свята сталі дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай госці адправіліся ў казачнае падарожжа па краіне Оз.      

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动