Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб барацьбе з гераізацыяй нацызму, сааўтарам якой выступіла Беларусь.

фото:www.kremlin.ru


        Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб барацьбе з гераізацыяй нацызму, - паведамляе Радыё ААН у афіцыйным акаўнце ў Twitter. Сааўтарам рэзалюцыі выступіла Беларусь. Дакумент прыняты большасцю галасоў, ён атрымаў падтрымку 133 краіны, 49 - устрымаліся, 4 - выступілі супраць (ЗША, Канада, Украіна і Палау). У рэзалюцыі адзначаецца занепакоенасць у сувязі з распаўсюджваннем у многіх частках свету розных экстрэмісцкіх палітычных партый, рухаў і груп, павелічэннем ў шэрагу нацыянальных і мясцовых парламентаў колькасці месцаў, якія займаюць партыі расісцкага або ксенафобскага характару. Генасамблея выказвае заклапочанасць з-за спроб апаганьвання і разбурэння помнікаў у памяць пра тых, хто змагаўся супраць нацызму ў гады Другой сусветнай вайны. Дакумент «безумоўна асуджае любое адмаўленне або спробу адмаўлення Халакосту».

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动