Пасольства Пакістана адкрыецца ў Беларусі да канца года

Пасольства Пакістана адкрыецца ў Беларусі да канца года. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Андрэй Грынкевіч. Па словах дыпламата, візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан ў гэтым годзе даў магутны імпульс развіццю двухбаковых адносін па ўсіх напрамках. Пасольства Беларусі ў Пакістане было адкрыта ў лістападзе мінулага года. Андрэй Грынкевіч адзначыў, што Пакістан для Беларусі з'яўляецца вельмі перспектыўным рынкам. Таксама стала вядома, што краіны абмяркоўваюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў у галіне машынабудавання, нафтахіміі і дрэваапрацоўкі.
Нагадаем, прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф 10-12 жніўня наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Чакаецца, што ён правядзе шэраг афіцыйных сустрэч, наведае машынабудаўнічыя прадпрыемствы.Адбудуцца перамовы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Наваз Шарыф таксама выступіць з кароткай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У дні візіту пройдзе Беларуска-пакістанскі бізнес-форум.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动