Беларускія канаісты заваявалі першае золата для зборнай на Еўрапейскіх гульнях

Беларускія канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі першае золата для зборнай краіны на Еўрапейскіх гульнях. На вяслярным канале ў Менчэгіры беларусы выйгралі фінальны заезд у каноэ на дыстанцыі 1000 м з вынікам 3 хвіліны 34,412 сек. На працягу ўсёй дыстанцыі будучыя пераможцы трымаліся ў цені, а на фінішы зрабілі вырашальны рывок, які дазволіў ім абысці расіян Ілью Пярвухіна і Аляксея Каравашкава, якія занялі другое месца, і бронзавых прызёраў немцаў Петэра Крэчмера і Міхаэля Мюлера. Для зборнай Беларусі перамога братоў Багдановічаў адкрыла лік залатых медалёў на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动