Прэзідэнт Беларусі прапануе Індыі скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза пры адкрыцці вытворчасцей у Беларусі.


         Прэзідэнт Беларусі прапануе Індыі скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза пры адкрыцці вытворчасцей у Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на беларуска-індыйскім бізнес-форуме. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, бія- і нанатэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне Беларусь надае супрацоўніцтву на ўзроўні рэгіёнаў. На яго думку, такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць напаўняць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі новым зместам. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што бізнес-форум будзе карысным для ўсіх удзельнікаў, а яго вынікам стане з'яўленне новых, цікавых і ўзаемавыгадных праектаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动