Беларусь прапанавала на разгляд 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН праект рэзалюцыі аб забароне вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння.

       Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Валянцін Рыбакоў падчас агульных дэбатаў Першага камітэта ГА ААН. Валянцін Рыбакоў заклікаў усе краіны - члены ААН ўстаць на шлях да ядзернага нуля і падтрымаць рэзалюцыю. Дыпламат прааналізаваў асноўныя вынікі работы міжнароднай супольнасці па ліквідацыі ядзернага і іншых відаў зброі масавага знішчэння. Ён падкрэсліў, што для эфектыўнага выкарыстання такіх міжнародных інструментаў, як Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў неабходна іх максімальная ўніверсалізацыі. Валянцін Рыбакоў дадаў, што Беларусь на працягу дзесяцігоддзяў адстойвае на пляцоўцы ААН ідэю аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння.            

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动