Ювелірныя вырабы туркменскіх майстроў прывезлі ў Мінск.

     Калекцыя жаночых нацыянальных упрыгажэнняў упершыню за 30 гадоў была прадстаўлена ў вітрынах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Брошкі, падвескі, завушніцы, бранзалеты, галаўныя ўборы - некалькі дзясяткаў эксклюзіўных рэчаў. Створаныя з серабра і мельхіёру, яны аздоблены каляровым шклом, сердалікам і чаканным узорам. Узрост некаторых камплектаў больш за 100 гадоў, а вага дасягае 40 кг. Экспазіцыя ўвайшла ў праграму Дзён культуры Туркменістана, якія прымае Беларусь. Этнаграфічная выстава прыехала з Марыйскага велаяцкага гісторыка-краязнаўчага музея.
        Дарэчы, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Марыйскі велаяцкі гісторыка-краязнаўчы музей Туркменістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент дасць магчымасць абменьвацца выставамі, а таксама праводзіць стажыроўкі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动