У Беларусі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета

У Беларусі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета. У гады Другой сусветнай вайны фашысцкія акупанты стварылі ў беларускай сталіцы адзін з найбуйнейшых у Еўропе лагераў для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Да канца кастрычніка 1943 года нацысты знішчылі тут больш за 100 тысяч чалавек. Сюды таксама дэпартаваліся яўрэі з Германіі, Польшчы і Аўстрыі. У 1947 годзе ў Мінску узведзены мемарыяльны комплекс "Яма" - у памяць пра яўрэяў, якія былі знішчаны гітлераўцамі ў Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 кастрычніка там адбудзецца жалобны мітынг. На гэтыя дні запланаваны таксама шэраг іншых мерапрыемстваў з удзелам замежных гасцей.

 
Emissions sur Internet
Now:
02.20 Société civile (FR)

Next:
02.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)


Horaires sur Internet
Horaire des émissions par satellite (voir les paramètres de réception ici)
Shortwaveservice
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions