Індустрыяльны парк "Вялікі камень" да 2021 года вырабіць прадукцыі не менш чым на $1 млрд

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" да 2021 года вырабіць прадукцыі  не менш чым на $1 млрд. Гэта прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў расказаў у інтэрв'ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа". Колькасць рэзідэнтаў парку, як чакаецца, павялічыцца да 100, будзе створана 7 тыс. дадатковых рабочых месцаў,  - расказаў Андрэй Кабякоў. Па словах прэм'ера, парк дазволіць аптымізаваць транзітныя грузавыя патокі, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі з Кітая ў краіны ЕС, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню тавараабароту з КНР.

Цяпер у "Вялікім камені" 34 рэзідэнты. У парку прадстаўлены беларускі, кітайскі, расійскі, амерыканскі, еўрапейскі і ізраільскі капітал.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions