Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць цалкам збалансаваным папярэдні даклад БДІПЧ АБСЕ па выбарах у парламент Беларусі

          Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць цалкам збалансаваным папярэдні даклад БДІПЧ АБСЕ па выбарах у парламент Беларусі, хоць ЦВК згодны не з усім. У прыватнасці гэта тычыцца прапановы АБСЕ ўскладніць працэдуру ўдзелу выбаршчыкаў у галасаванні. Сістэматызаваныя прапановы па паляпшэнні выбарчага заканадаўства будуць перададзены на разгляд прэзідэнту Беларусі пасля таго, як будзе атрымана канчатковая справаздача АБСЕ. У цэлым міжнародныя назіральнікі ацанілі арганізацыю парламенцкіх выбараў у Беларусі як эфектыўную. Беларусь прадэманстравала шэраг сігналаў гатоўнасці рэфармаваць выбарчае заканадаўства, канстатавалі назіральнікі. На пасяджэнні ЦВК зацверджаны вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў і зарэгістраваныя абраныя дэпутаты і члены Савета Рэспублікі. Першыя пасяджэнні палат парламента новага склікання адбудуцца 11 і 12 кастрычніка.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions