Місія БДІПЧ АБСЕ 31 ліпеня прыбудзе ў Беларусь для назірання за парламенцкімі выбарамі

   фото:     www.belta.by

 

      Місія БДІПЧ АБСЕ 31 ліпеня прыбудзе ў Беларусь для назірання за парламенцкімі выбарамі, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. 2 жніўня ў Цэнтральнай камісіі чакаецца сустрэча з кіраўніцтвам місіі. Зараз для назірання за выбарамі акрэдытаваны 193 міжнародныя назіральнікі, у тым ліку, 142 - ад СНД, 51 - ад БДІПЧ АБСЕ. На месца ў Палаце прадстаўнікоў у сярэднім прэтэндуе больш за два чалавекі, - таксама паведаміла Лідзія Ярмошына. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты праходзіць з 3 ліпеня па 1 жніўня. Кіраўнік ЦВК не выключае, што ў бліжэйшыя дні будзе паступаць вялікая колькасць дакументаў аб вылучэнні, бо набліжаецца крайні тэрмін іх падачы.
      Між тым, участковыя выбаркамы для парламенцкіх выбараў у Беларусі сфарміраваныя ў чатырох гарадах Расіі. Гэта Масква, Калінінград, Растоў-на-Доне і Санкт-Пецярбург. Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі суседняй краіны, могуць прагаласаваць як датэрмінова, так і ў асноўны дзень выбараў - 11 верасня. З сабой трэба мець дакументы, якія  пацвярджаюць асобу і грамадзянства.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions