Прывітанне з Масквы

Шаноўная рэдакцыя, вітаю!

Мяне завуць Надзея Кімбар. Ад шчырага сэрца ляціць прывітанне і нізкі паклон Бацькаўшчыне з суседняй краіны, з Масквы.
 

 
Выпала шчасце нарадзіцца і цешыцца шчодрай красой Беларусі, Ашмяншчыны! Лічу, дзе б вы не знаходзіліся, але ў кожнага ёсць месца ў думках, куды ён заўсёды вяртаецца ў цяжкі час ці час шчасця. Для мяне гэта край Багушэвіча, край таямніцаў, родны Ашмянскі мой край.
Таму хачу звярнуцца да кожнага вершам майго дзеда, Чымбара Чэслава, пра яго дзяцінства. Калі ласка, памятайце родны кут, а лепш надрукуйце зараз СМС сваім родным.

         Бацькаўшчына
Эх, дзяцінства ты дзяцінства,
Колькі год ужо прайшло…
Усяроўна ноччу сніцца
Бацькаў хутар за сялом.
Бацька колісьць быў багаты,
Тры валокі меў зямлі,
Збудаваў ён дзеткам хатку
На Валожынскай зямлі.
І заядлы быў араты,
Коньмі поле абрабляў,
Бульбачку садзіў ля хаты
І палоць нас застаўляў.
Аж восем душ было ў той хатцы,
Працавалі кожны дзень,
Ды якое там багацце?
Усе хадзілі як той цень.
Хлеб пяклі мука з мякінай
З печы вымеш - пахне ён.
І цяклі ў дзетак слюнкі,
Паглядалі з-за красён.
Так хацелася хоць крышку
Узяць яго пакаштаваць…
Ды бабулька гаркне-крыкне:
- Зараз буду лупцаваць!
Да стала вы не падходзьце,
Прыдзе бацька на абед…
Дзесьці там пачаў ён ходку
Ставіць плугам у полі след.
Бацька злы прыйшоў да дому,
Сеў на ложак, закурыў
І сказаў хлапцу малому:
- Можа, сходзіш, паары?
- Ды куды там, - кажа маці.
Ён яшчэ зусім малы.
Набярэ зямлі ў лапці,
Пазамажа ўсе палы.
Так бяглі дзянькі за днямі,
Пяцьдзесяты наступіў…
І зямлю ў калхоз забралі,
Бацька з нерваў многа піў.
Дзеткі ўсе павырасталі.
Бацькі і маці ўжо няма.
Брацікаў траіх не стала,
А на сэрцы сум і цьма.
Эх, дзяцінства ты дзяцінства,
Колькі вод з ракі ўцякло.
Басаногае дзяцінства
У нябыт даўно пайшло.
                           Чэслаў Чымбар

Дзякую!


 

 
Emisión por internet
Now:
17.40 Business Life (EN)

Next:
18.00 News from Belarus (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones