Сёлета ўжо 23-і музычны форум пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Гэта даты афіцыйнага адкрыцця і закрыцця фестывалю, але фактычна свята прадоўжыцца дзевяць дзён. У праграме - паўсотні канцэртаў, творчых сустрэч і спектакляў. У Віцебск прыедуць прадстаўнікі больш як трыццаці краін.