Пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і ЮНЕСКА разглядаліся на сустрэчы міністра культуры Беларусі Барыса Святлова з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай у Парыжы. Перагаворы адбыліся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю членства Беларусі ў ЮНЕСКА. Ірына Бокава адзначыла важнасць беларускіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у ЮНЕСКА з нагоды юбілейнай даты. У сваю чаргу міністр культуры Беларусі праінфармаваў аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНЕСКА ў сферы культуры.