Шакаладныя шайбы з'явіліся ў крамах кандытарскай фабрыкі "Камунарка" да чэмпіянату свету па хакеі, - перадае БЕЛТА. Таксама фабрыка прапануе эксклюзіўны шакалад "Залатая пяцёрка" з араматызатарам "Кока -кола", шакалад "Узорысты" у выглядзе шайбы, набор шакаладу "Залатая пяцёрка", у які ўваходзяць салодкія шайба і мініяцюрныя канькі. Напярэдадні чэмпіянату ў Мінску на праспекце Пераможцаў адкрыецца яшчэ адна фірменная крама фабрыкі. Тут будзе не толькі гандлёвая зона, але і шакаладны бар.