Вытворчасць каля 110 новых лекавых сродкаў плануецца асвоіць у Беларусі ў 2014 годзе, паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах міністра, Важным складальнікам работы Міністэрства аховы здароўя з'яўляецца паляпшэнне даступнасці і забяспечанасці насельніцтва якаснымі лекавымі сродкамі. У краіне зарэгістравана каля 5140 найменняў лякарстваў, з іх больш за 1290 - айчыннай вытворчасці.