У Беларусі неабходна прыняць радыкальныя меры ў барацьбе супраць наркотыкаў, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На сустрэчы сярод іншых тэм было закранута пытанне наяўнасці ў камітэта неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення экспертыз на высокім узроўні. Андрэй Швед расказаў, што па такім важным напрамку, як выяўленне і даследаванне наркотыкаў, апошнім часам было закуплена новае абсталяванне, якім забяспечаны як цэнтральны апарат, так і практычна ўсе абласныя ўпраўленні ведамства.