Кіраўнікі МЗС Садружнасці Незалежных Дзяржаў спадзяюцца, што Украіна застанецца ў Садружнасці. Аб гэтым паведаміў журналістам выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД у Маскве.
На пасяджэнні Беларусь прыняла на сябе пазачарговае старшынства ў СНД. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей адзначыў, што ў ліку прыярытэтаў старшынства Беларусі стане ўмацаванне добрасуседскіх адносін на прасторы СНД, якасная і добрасумленная падрыхтоўка да пасяджэнняў статутных органаў Садружнасці.