Абаронна-прамысловы комплекс у Беларусі выходзіць на якасна новы этап свайго развіцця.
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падчас наведвання Баранавіцкага авіярамонтнага завода. Па словах Прэзідэнта, сутнасць новага этапу - гэта абсталяванне самым сучасным узбраеннем беларускай арміі, а таксама пастаўкі на знешні рынак. Мадэрнізацыі і рамонту наяўнай тэхнікі недастаткова. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба самастойна асвойваць выпуск новай запатрабаванай прадукцыі. Азнаёміўшыся з тэхналогіямі Баранавіцкага авіярамонтнага завода, Кіраўнік дзяржавы дэталёва вывучыў умовы працы, а таксама пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства.