Выстава архіўных дакументаў і фота "Край мужнасці і славы" да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адкрылася ў фае залы пасяджэнняў Савета Рэспублікі, паведамляе БЕЛТА. У фокусе выставы - буйнейшая наступальная аперацыя Чырвонай Арміі "Баграціён", падчас якой былі вызвалены ўся Беларусь, частка Літвы, Латвіі і Польшчы. Асобна на выставе раскрываецца тэма жанчын на вайне. Лётчыцы, снайперы, медработнікі - усяго на франтах ваявалі больш за 800 тыс. жанчын. Кожная дзясятая з тых, што былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, - беларуска або ўраджэнка Беларусі.