Мінск наведвае намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа Вальдрака Людвіга Енчке. Як адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, праграма візіту прадугледжвае перамовы ў Міністэрстве замежных спраў. Дэлегацыя Нікарагуа пазнаёміцца таксама з прамысловым патэнцыялам нашай краіны.