Рынак страхавых паслуг у Беларусі патрабуе больш дынамічнага развіцця. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення страхавой дзейнасці ў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для развіцця страхавога рынку ў Беларусі зроблена нямала: прынята мэтавая рэспубліканская праграма да 2015 года, сфарміраваны адпаведныя структуры, працуюць 25 страхавых арганізацый, адзначаюцца пэўныя тэмпы росту страхавых узносаў. Аднак, па словах кіраўніка дзяржавы, патэнцыял страхавой дзейнасці ў нашай краіне яшчэ далёка не рэалізаваны.