Прэзідэнт: Беларусь бачыць шырокія перспектывы для супрацоўніцтва з Туркменістанам

Беларусь бачыць шырокія перспектывы для супрацоўніцтва з Туркменістанам і гатова яго нарошчваць, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Кабінета міністраў-міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на значны рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі за апошнія гады. Беларускі лідар лічыць, што магчымасці Туркменістана на сусветнай арэне каласальныя, да яго вялікая цікавасць у свеце, якая заключаецца ў распрацоўцы прыродных рэсурсаў. У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок стараецца працаваць у гэтай краіне так, каб было выгадна і Туркменістану. У прыватнасці, Прэзідэнт згадаў будаўніцтва беларускімі спецыялістамі Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў, пастаўкі ў гэтую краіну тэхнікі.

У сваю чаргу Рашыд Мерэдаў звярнуў увагу на гуманітарны складнік супрацоўніцтва. У Беларусі вучацца шмат туркменскіх студэнтаў, якія атрымліваюць высакаякасную адукацыю па будаўнічых спецыяльнасцях, у энергетыцы, эканоміцы, юрыспрудэнцыі.

 

 

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动