У Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У першы дзень прагаласавалі 3,82 працэнта грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў, паведаміў- інфарм. агенству БЕЛТА сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Такую даволі высокую яўку сакратар ЦВК звязвае з тым, што выбаршчыкі змаглі загадзя, яшчэ да паходу на выбарчы ўчастак, даведацца аб сваіх кандыдатах у дэпутаты. Адпаведныя матэрыялы былі разасланыя выбарчымі камісіямі загадзя разам з запрашэннем наведаць участак. Гэта, на думку Мікалая Лазавіка, дапамагло выбаршчыкам, нават тым, хто не вельмі ўважліва сочыць за ходам кампаніі, скласці ўяўленне аб прэтэндэнтах на дэпутацкі партфель і зрабіць свой выбар. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прадоўжыцца па 22 сакавіка ўключна.